Перевод с русского языка на белорусский

Малітвы з полымем злучэнне

(аўтар Дзмітрый Акунёў, член Саюза пісьменнікаў з 2000 года  г.Масква)
 
Зіма. Марозны стылы вечар.
Калі настаў завеі час
У царкве гарэлі ярка свечы,
Сляпіў святлом абразастас.

Святар, у рызы апрануты,
Быў маладым для тых мясцін.
Хрыстовай вераю славуты
Ён іншых не шукаў пуцін.

Ён службу вёў. Раўла завея.
У сценах белых, нібы снег,
Бы ветрам адчыніла дзверы,
Марозны халадок прабег,

І па драўляных палавіцах,
З сабою ўнёсшы пах духоў,
У футры белае дзявіца
Сышла пад цені абразоў.

Малілася, прыкрыўшы вочы
Крыху змакрэлыя ад слёз.
Якую ролю ёй прарочыў
Сыграць у гэтай ночы лёс?

Святар быў мараю жаданай.
Таму рашыла пасля ўсіх
Пайсці да споведзі аддана,
Каб ім застацца ўдваіх.

Была даўно яна вядома
Гандляркай целам па начах.
Цяпер з "Гамора і Садома"
Храм быў абраны для граха.

Так целам дрыжучы, нясмела,
І патупіўшы свой пагляд:
- Вялебнасць Ваша, я б хацела
Таемны здзейсніць Вам абрад,

Хачу з грахамі развітацца,
Палегчыць душу я хачу ,
Дазвольце  мне паспавядацца,
Прызнацца ў тым, пра што маўчу

Перад людзьмі і перад Богам,
Хачу пакаяцца, але…
Хоць Ваша служба будзе доўга,
Я застануся. Так смялей.

" Якое юнае стварэнне!
Няўжо грашная?" -І прыціх.
Стаў моўчкі думаць аб прашэнні…
Вось засталіся ўжо ўдваіх.

Ён блаславіў яе знаменнем,
Наклаўшы рукі на чало.
Абрад пачаў на аддаленні
У мяцель схавалася сяло.

Ужо і ночы палавіна.
-Ой, цяжкі, Госпадзі, мой грэх:
У малаццы, блудзе я павінна
Ні прабачэння мне, ні ўцех.

Быў голас ціхі, спачувальны
У гаворцы, як на склізкі шлях
Яе навёў купец – нахальнік.
Вышэй уздыхі ў грудзях.

Румянцам шчокі заірдзелі,
Жаданнем голас загучаў,
Як бессаромнасць у пасцелі
Нахабна, доўга смакаваў.

Яна ўсё болей распаляла
Душы юрлівы той  запал,
Як бы знарок выпрабавала,
Ці Дух Святы ў ім трывалы.

Стаялі ў чорных слёзах свечы,
З лампады ладану сагнала.
Яна ўзяла яго за плечы,
Купэля храма застагнала.

О, як прасіла і маліла
Цяклі слязінкі па шчаках:
-Я Вас люблю. І я не ў сілах
Трымаць агонь у сваіх грудзях.

За нас даўно рашыла неба,
Што стану вашай я навек.
Я так хачу. І Вам не трэба
Трымаць сябе. Вы ж чалавек!

Я маладая перад Вамі.
Ну, пашкадуйце, мы ж адны.
Аддайцеся любові Самі,
Пазнайце смак яе зямны.

На храм нібыта наляцелі
Усе злыя духі, і мяцель,
І сілы цёмныя хацелі,
Каб ён з дзявіцаю ў пасцель

Закінуў разам крыж і веру,
Сваё сумленне,чэсць і доўг,
І прыкладам сваім цяпер ён
Бясконцым лікам люду мог

Звясці да бездані, да цемры,
Народ хрышчоны пагубіць…
Перад аголенаю дзевай
Стаяў ён, як глуханямы.

Якім жа зманліва цудоўным
Прыкінецца,бывае,зло.
Але, хто зведаў, той запомніў:
Маліцеся! Хай крые Бог!

Які магутны часам Д’ябал,
А чалавек прад ім слабы.
Згадзіцеся, што нават Павел
Хрыста  па слабасці забыў.

Мужчынскі валявы пачатак
Пераставаў ім кіраваць.
Усё нутро ў ім запалала,
І ён пачаў яе жадаць.

І паплылі сцяны каменні,
Як непрытомны, застагнаў.
І раптам рухнуў на калені:
Ізыдзі, Д’ябал!!!- пракрычаў.

Тры свечы запаліў ён смела
І пальцы прама на агонь.
Ад болю быццам палягчэла:
Гарэла плоць – пякло далонь.

Трымаў яе ён да знямогі,
Маліўся, слёзы на вачах.
Хацеў ачысціць перад Богам
Душу, што гразла ў грахах.

Ён доўга плакаў і маліўся,
Ад  свечак свет твар асвятляў.
Пад ранак, стомлены, зваліўся.
Світанак  Боскі  наставаў.

Зара, нібыта чараўніца,
Пяшчотай асвяціла шыр.
Пайшла, пакаяўшысь, дзявіца
Ад міру, пэўна, у манастыр.

Зіма. Марозны стылы ранак.
І подых ветру , як крышталь.
Стаў мудрым малады святар наш,
А вера моцнай, нібы сталь.


               З перакладаў Дзмітрыя Акунёва


Рецензии