Уецца шэры дым над комiнам...

***
Ўецца шэры дым над комінам,
У блакіт нябёс плыве,
А то сцелецца, як стомлены,
Ці знікае ў сіняве.

То на дах кладзецца, рушыцца,
То абрушыцца на снег,
То ад ветрыку варушыцца,
То на месцы яго бег.

Зімні дзень. І дым над комінам.
І блакіт нябёс. І стынь.
Позірк свой, калі ты стомлены,
Хоць на хвілю ў неба кінь!

06. 02. 2021 г.


Рецензии