Сувой маёй душы
Сумотнаю тугой.
Узіраюсь у позіркі людзей,
Сустрэцца б нам з табой.
На рэчцы плыт, кіруе ім
Імклівы плытагон.
Няшчырых слоў прытворны дым –
Журботная любоў.
Пругкі струмень. Адум падвох.
Не мае роўні час.
Плыве вада, бы нас удвох
Кружляе сіні вальс.
У маіх марах і вачах
Мне суджаны навек,
Твайго кахання шчыры птах,
Мой любы чалавек.
Хмурнее дзень, сінее стынь,
Няёмка ў цішы.
Прашу ніколі не пакінь
Сувой маёй душы!
Свидетельство о публикации №121020603988