Сустрэча з каханнем

Нечаканай сустрэчай развеяў
Лёс прывыклы ўклад быція.
Сярод подыхаў снежных завеяў
Сутыкнуліся раптам каханне і я.
Золкі ранак, пяшчотай сагрэты,
Выкраў сэрца маё назаўжды.
Я цябе ўзвяла ў паэты,
Ты мяне ўратаваў ад нуды.
У імклівым жыццёвым забегу
Быццам час перастаў існаваць.
Толькі мы пад вясёлкай у небе
Ды надзея, што можам кахаць.
Затрымай у далонях надзею,
Абяцай, што не будзе маны,
І табе я, канечне, паверу,
І давер пранясу праз гады.


Рецензии