Агеньчык

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

Абвянчаліся душы звыш свету.
Там вядомы ўсе нашы шляхі.
Я люблю цябе, мілая... Дзе ты?
Пачуццё засланяе грахі.

Часам хоць, нам здаецца, складана
Ад настырнага лёсу ўцячы,
Я кажу, што мы здольныя р’яна
Наш агеньчык ад бед зберагчы.

Той, што тлее ў стамлёных двух сэрцах,
Што Каханнем запалены быў,
Што ў зялёных вачах здолеў грэцца
І ў маіх карых жар не згубіў.


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2020/07/02/751


Рецензии