Мая бабуля
У кожнай з iх – адбiтак твайго лёсу.
Свяцiлася яскравая ухмылка,
Гарэлi вочы з-пад брывоў бялёсых…
Я памятаю тоненькiя рукi -
Без працы не маглi прабыць хвiлiны.
Ты мужна пераносiла ўсе мукi,
Не праклiнала горкiя часiны.
Я помню стан твой схiлены да долу
I цёплы погляд у вачах бяздонных.
Ты зычыла ўсiм мiр, наш мiлы голуб,
Не чулiся нiколi твае cтогны.
Я пешчу ў сэрцы ўсе з табой размовы –
Пра тое, як ранней жылi, пра Бога,
Давала прыклад, каб цанiлi словы,
Не дапускалi ў думках духа злога…
Я ўдзячна, што ты была найлепшай.
Такой бабулi больш няма на свеце.
Умела груз, парадай наймудрэйшай,
Зняць з сэрца, астудзiць, як лёгкi вецер.
Свидетельство о публикации №121020502644