Цэлы дзень мяцелiць i мяцелiць...

***
Цэлы дзень мяцеліць і мяцеліць,
Цэлы дзень мяцеліца мяце.
У вясну душа мая не верыць,
Калі снег чаромхаю цвіце.

Дакрануся сэрцам да завеі,
Ружавее ў сэрцы успамін:
Лета, вечар, белыя лілеі
І нібы заснежаны язмін.

Цэлы дзень мяцеліца гуляе
І чаромхай зімняю цвіце.
Памяць кветкі белыя зрывае
І вянкі мяцельныя пляце.

04. 02. 2021 г.


Рецензии