Танк
Насцёнка складае вершы
паказала свой сшытак мне
дабаўляе, правіць і перапісвае
навошта ёй – я не пытаўся
бо адказу не будзе
ніхто не мае адказаў
хоць многія і шукаюць
дзеяслоўныя рыфмы
недасканалыя рытмы
не крытыкую
кажу
калі хочаш пісаць добрыя вершы
чытай добрыя вершы
смяецца
а ўчора ў яе на стале
знайшоў першы том Маякоўскага
магчыма чытала
хто яго ведае
ці чытаў Маякоўскага я
ў 9 гадоў?
я напісаў гэты тэкст і зразумеў
што натхнілі мяне
нарачанскія сосны Танка
а калі я стамляюся ад Танка
калі я стамляюся ад Маякоўскага
калі я стамляюся ад бібліятэкі і метро
калі я стамляюся ад паэзіі і прозы
калі я стамляюся ад стихиры і фэйсбука
калі я стамляюся чытаць
калі я стамляюся жыць
я чытаю сшытак сваёй дачкі
30.05.2020
Свидетельство о публикации №121020400528