У краме

  Ды вось пакуль, што прайшлася,па
вуліцы і адчула подых вясны на сваёй скуры, і крыху цёплага ,але з ветрам сонца,як бы апынулася ў абдымках
свайго невялікага горада;праехаў аўтобус, не паспела ,бо толькі была ля прыпынку і можна было скокнуць і даехаць,на гарадскі кірмаш.
  Зайшла ў магазін белля,які быў паблізу.
Глядзела ва ўсе вочы на карункі,але разумела, што можна белле прыдбаць і
больш таннае, бо гэта быў  буцік,
Канечне тут гэткае адзенне выглядала больш шыкоўным ,больш вытанчаным, але зараз яна разумела,што яна толькі
зайшла пацікавіцца,як бы справіць
свой жаночы інтарэс.Глядзела на плечы манікенаў, якія пасміхаліся ,якія быццам былі на пляжы,і распрануліся
каб крыху падсмажыцца пад летнім сонцам, у вытанчаных аздобах.
   Выйшла з буціка як з лета на вясну,і сразу адчула,як пайшлі
і пабеглі мурашы, па ўсім целе,як
быццам арганізм забыўся, што яшчэ
надвор'е пераходнае і няма яркага сонца,ўжо вырашыла,што трэба ехаць на кірмаш і час пройдзе,і паглядзець на выбар рэчаў.
 


 


Рецензии