Свет у далонях
Ў людзей, у Бога, у саму сябе,
Не страціць чуйкасці душы, даверу,
Калі жыццё падчас так моцна бье.
Ў далонях свет нясці дабра, нібы лампаду,
Хаваючы ад злых вятроў і слоў,
То здасца згас ужо зусім - не будзе ладу,
То разгараецца ярчэй ізноў.
Не страшна адзінота мне, а тая воўча зграя,
Дзе чалавечае губляецца з віном.
Я не адна пакуль любоў у сэрцы маю,
Яна мне паратунак дзень за днём.
Нібы маланкаю апаленае дрэва,
З апошніх сіл ты прагнеш да жыцця,
Любоў абудзіць кроў, застыўшую ў галінах-венах,
І цудадзейнасцю сваёй вяртае з небыцця.
І не зламаць ужо, не выпаліць агнямі,
Маёй душы не пакалечыць злом,
Я прарасла глыбока каранямі
Ў зямлю любові, што пад лебедзя крылом.
Любоў у нашым сэрцы - свет у нашых далонях.
фото из интернета
Свидетельство о публикации №121020304347
Лаура Лурье 17.05.2022 18:35 Заявить о нарушении
сердечному отзыву! Прочитала
Ваши прекрасные стихи о Родине. Поля васильков,свечи
каштанов,смола на соснах--
это все навсегда в нашем
серце. Я очень люблю родную
Беларусь и хочу,чтоб над ней
было мирное небо.
С наилучшими пожеланиями,
Оксана Верес 17.05.2022 21:05 Заявить о нарушении