Хвароба

Страху поўная хвароба -
Злом жыцця.
Плача, ласціцца, дурэе,
Як дзіця.
У вачах яе самота,
Пустата.
Пад лічынаю турботы -
Глухата.
Як жа ярасна бармоча
Свой вердыкт!
Усміхнецца адыёзна -
Сціша крык.
І дарэмныя патугі.
Час расплат.
Гэта партыя прайграна.
Шах і мат.


Рецензии