Прачытаная кнIга

...І вось зноўку не спалося,наступныя выходныя ноч...як быццам грукацелі коп'я і Алесь не хацеў засыпаць нашто яму  такі брыдкі сон,які ён не разумеў,яму проста трэба было адпачыць пасля працоўнага тыдня.Такія светлыя валасы ,такія сны не для яго галавы.Нашто чалавеку цяжкі одум,
ці можа гэта проста ад стомы.
  Вось і скончылася кніга якую ён прыдбаў у тутэйшай краме,Булгакаў Майстар і Маргарыта.Хоць і моманты
Былі складаныя, але і захапіцца можна было гэтай крыху містычнай гісторыяй.Наогул пытанне чалавека і веры.
  Кніга вяла Алеся Глебчыка і адасабляла ад надзейнага жыцця,ад яго сумму і тлуму,ад простых размоў і пытанняў, якія ўжо яму абрыдла слухаць, таму і верыла яшчэ сэрца і
у кнігу і можна там, з'яўляліся летуценні і гарэзлівасць хлопца, які ужо пасталеў, і бачыў рысы гэтага жыцця. І часам Алесь задаваўся таксама пытаннем, хто ён такі ,што ён за чалавек, і ўяўляў сябе нейкім загадкавым персанажам нескончаннай паэмы.І той хто быў і як ён адчуваў сябе ў
рэчаіснасці не дазваляла яму адчуваць,сябе упэўнена, часам ён адчуваў сабе простым чалавекам, але з розумам, стрыманы, сцяты вонкавым воблічам сусвету. Але калі Алесь выходзіў на двор ,вось як зараз,вясна гучаць срэбныя ручаіны,то ён як бы ператвараўся ў гэты пейзаж,яго блакітныя вочы глядзелі вачамі празрыстай вады як
быццам ён быў звестка гэтай вясны, дзе толькі пачынаецца жыццё...
 


Рецензии