В зимнее время
Якія дзіўныя карункі
Намудраваў на плоце снег!
Вісяць у розных накірунках,
Стрымаўшы часу вольны бег.
І той нібыта прыпыніўся,
Бліскучым полагам застыў,
Ад цяжару не абламіўся
І пад сабою не накрыў.
На літасць кару не змяніўшы,
Білдборды - сведкі навізны
Стаяць у роздуме , застыўшы,
Цішком аб волі мрояць сны.
Па горадзе такая скруха.
На знак прыпынку толькі спыт.
Чакаюць зруху. Завіруха
Паволі набірае спрыт.
Свидетельство о публикации №121013107810