А вы чулi, як плача Радзiма?

А вы чулі, як плача Радзіма,
Растаптаная здрадай сыноў,
Як надрыўна рыдае краіна,
Дзе праліта народная кроў?
А вы чулі, як моліць Радзіма,
Заклінае адважных дзяцей:
Не трываць, бо настала часіна,
Што яднае ў мора людзей...
І паўстала, і кліча  Радзіма:
Не маўчаць, а збіраць галасы,
Бо маўчанне ўжо не магчыма
Для абуджанай праўдай душы.


Рецензии
Тысячу раз да.

Олег Тупицкий   16.02.2021 19:37     Заявить о нарушении