Снег ляцiць i падае на хаты...
Снег ляціць і падае на хаты,
На мой сад і мой сасновы лес,
На арэх разлапісты рагаты,
На суседскі хлеў і на навес.
Дзе бярозак вецце чырванее,
Бел-чырвоным там здаецца снег.
На яго гляджу, і думка спее,
Што яшчэ не хутка быць вясне.
Бел-чырвоны снег ляціць на вецце…
Не суняць яго і не спыніць.
У вясну зімою нават верце,
Калі бел-чырвоны снег ляціць.
29. 01. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121012906762