Беларускi куточак
Непакошаны луг,
Над прыродным адзiнствам
Сонца велiчны круг.
Я ляжу на ўзгорку
У духмянай траве.
Матылёк белай зоркай
У блакiце плыве.
Тут рамонак з былiнкай
Перамовы вядуць.
Павукi на галiнках
Сеткi новыя ткуць.
Па-над кветкамi пчолы
Павялi карагод,
Мурашы-навасёлы
Усiх склiкаюць на сход.
Дзесь зязюлька кукуе
У зяленым бары,
Мiрны ветрык жартуе,
Ды гудуць камары...
Гэты луг,и лясочак,
Матылёк, мурашы-
Беларускi куточак
НазаЎсёды Ў душы!
Свидетельство о публикации №121012905129