Вечарэе Так дзень праляцеу...
Вечарэе… Так дзень праляцеў,
Нібы міг паміж раннем і ноччу.
Я нічога яшчэ не паспеў,
Не дайшоў я да мэты, я крочу.
Нібы міг, праляцеў гэты дзень,
У сутонне хаваюцца хаты.
Я не ведаю, дзе я. Нідзе,
Паміж векам і мігам расплаты.
28. 01. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121012806833