Празрыстасць

Выбягаю ў змрок зімовым ранкам,
дрыжучы энэргіяй жывой:
пад чырвонай скураной катанкай
захінаю снежна-белы строй.

Прасігналяць гучна і старанна
кветкі на адчайнай галаве;
з-пад муроў, ушчэнт замаляваных,
выпаўзаюць надпісы: жыве!

Віраванне кожнай стужкі тонкай
для мяне вітанне: будзь здароў!
Скрозь відаць стракатыя пагонькі
ў шэрых простакутніках дамоў.

Наша возьме. Прыгажосцю палкай
ды крывёй яскравых зараніц.
Кожны аркуш стане выцінанкай,
згвалтаваны лёзамі нажніц.

Што сцябло ператварыцца ў палю,
прыхаваўшы нораву спярша:
З-пад зялёнай фарбы выліпае
бел-чырвона-белая душа!


Рецензии
Як бы, што ні замоўчавалася, як бы ні ганьбілі Беларусь, а яна-Беларусь жыве і узмацняецца!
з-пад муроў, ушчэнт замаляваных,
выпаўзаюць надпісы: жыве!
http://stihi.ru/2023/03/13/1252

http://stihi.ru/2023/07/07/1078

Запрашаю на далейшага знаёмства з маімі вершамі. Хоть большинство их на странице на русском, но они мои!
Здоровья, радости и пожизненного счастья!
З цяплом Душы!

Николай Сергеевич 01   13.07.2023 08:35     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.