Зiмнi дождж пераходзiць у снег...
Зімні дождж пераходзіць у снег,
Як жыццё ў зімні дзень пераходзіць.
І здаецца, што ўсё гэта ў сне,
І нішто яму не перашкодзіць.
Зімні дзень, зімні дождж, потым снег.
І на ўзгорку – бяроза з сасною.
І здаецца, што ўсё гэта ў сне,
А не ў гэту хвіліну са мною.
26. 01. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121012605078