Душы асновы
З усіх зямель на свеце -
Лес Маладнік, папар, ралля,
Дзе бегалі мы дзеці!
Віселі ў небе жаўрукі
І сыпалі каралі
Мы на кіліме ля ракі
У жменькі іх збіралі.
Яны чырвоныя былі
Як бы суніцы тыя
А над рачулкаю плылі
Стракозы залатыя.
І адкрывала сінява
Над Машукамі неба
І млела ранкам галава
Пачуўшы водар хлеба.
Пачуўшы водар малака,
Што з пенаю густою
Нясла дзіцячая рука
Да вуснаў, сырадою.
Цвырчэлі конікі ў траве
І луг сінеў званкамі
Я ведаў тое, што жыве
Цэлы сусвет між намі.
Бліскуча чорныя шпакі
Ў дупле жывуць асіны.
У водах ціхае ракі,
Жыве мянтуз зьмяіны.
Істота кожная гняздо
Ці норку сваю меціць,
Чужынца і за крокаў 100
Каб хуценька прымеціць.
Навокал ціша, прыгажосць,
Спіць Маладнік сасновы.
Я ведаю - там я не госць,
Бо там душы асновы!
Свидетельство о публикации №121012603353
Дети собирают красные журавлиные кораллы, а над речкою плывут золотые стрекозы... И голова с утра кружится от запаха хлебного каравая и сырого пенистого молока из-под коровы... Стрёкот кузнечиков в траве наполняет луг синим звоном... Ярко чёрные скворцы хозяйничают в осином дупле... Кругом тишина и красота: спит молодняк сосновый.
Хоть и живёшь ты сейчас, Станислав, на чужбине, но ты стократно прав: ты не гость Беларуси, так как здесь души твоей основы.
Бесподобный стих! Спасибо!
Виктор Цекунов 26.01.2021 22:59 Заявить о нарушении
Станислав Шастак 27.01.2021 15:32 Заявить о нарушении