Крынiчка

Пацямнелi даўно мае вочы,
Скамянелi яны, як дубы.
Мне здаецца, што нам ужо досыць,
Як сляпыя, iсцi ў нiкуды.

Гэта страх, я кажу аб iм шэптам,
Бо размовы баюся ўслых.
I цяпер азiраюся — раптам
Мне ўжо паляцела пад дых.

Як жа сталася так, мае людзi,
Што мы страцiлi волю сваю.
Мы баiмся, што лепей не будзе,
I цалуем сырую зямлю.

Жыць, як раб, гэта дрэнная звычка.
Не дай Бог яе дзецям маiм.
Спадзяюся ўбачыць крынiчку,
З асалодай свабоднай зямлi.

Дык далоў гарбаватыя плечы!
Мы нашчадкi вялiкай крывi.
Нiбы конь напярэдаднi сечы,
Рвуцца жылы мае на дыбкi.

Страх ляжыць пад маiмi нагамi,
Хай цалуе сырую зямлю.
Я з сяброўкамi разам, з сябрамi,
Пра Радзiму ўголас спяю!
15-23.01.2021.


Рецензии