Шчасця адгалоскi
Дзед мароз дарожкі,
Тым дзяцей разварушыў
І бацькоў іх трошкі.
Снегавік ляпі хутчэй,
Ўпала радасць з неба
З морквы нос, вуглі вачэй
Чалавек, што трэба!
Замест шапкі - капялюш,
Памяло ў руку
Снегавік мяне не руш!
Не кажы ні гуку!
Мы накінемся гурбой
На дзядоў з бацькамі
Запрашаем на двубой,
Хай паб’юцца з намі!
Шчыпле мордачкі мароз
Рукі дзервянеюць
Ды мы б’ёмся ўсе ўсур’ез,
Як дзеці умеюць!
Гам і гулі да цямна
Шчасця адгалоскі
Куды дзелася яна
Радасць роднай вёскі?
Свидетельство о публикации №121012400245
Спасибо, Станислав.
Виктор Цекунов 24.01.2021 12:16 Заявить о нарушении
Станислав Шастак 27.01.2021 15:39 Заявить о нарушении