Дауным-дауно на вулiцы сцямнела...

***
Даўным-даўно на вуліцы сцямнела.
Цяпер, што ні напішуць, выдаюць…
А я пішу, як і жыву,  – няўмела.
Хіба ж радкі мяне перажывуць?

Мае радкі ў  нявыдадзенай кнізе,
У ціхім суме студзеньскіх бяроз,
У просценькім накідзе ці эскізе,
Што часта недапісаны… ад слёз.

Даўным-даўно на вуліцы сцямнела…
У шчырасці хачу умелым быць,
Каб быў радок, як і сумленне, белым,
Тады мяне ён зможа перажыць.

23. 01. 2021 г.


Рецензии