Дарога дадому
Істужкай з божае рукі
Сустрэла нас з табой нябога,
Звязала лёсы на вякі!
Ці ў вечар позні, ці то ўранку
Самотны я, ці між людзей,
Уяўляю родную Тучанку
І снежна белых лебядзей.
З шашы круты з’езд пад яліны
Ў паўзмрочныя прысадаў шаты
Да хаты любае дзяўчыны,
Дзе шлях кахання быў пачаты.
Дарога! Ціхая сцяжына
Ад роднай вёскі ў край чужы.
Сораксем год табой адзіна,
Жыву, як бы й няма мяжы.
Сораксем год ты песціш мроі
І саграваеш мараў кроў,
Каб маё сэрца, хоць старое
Вяло мяне ўсё ж дамоў.
І нездарма цыклічнасць сьвету
Праз тыдзень паўтарае дні.
Ты прачытай паэму гэту
І шлях дадому ўспамяні!
Свидетельство о публикации №121012308960