Не перашкаджай
Як пяе ён нам пра далёкі край.
І распавядае пра ўсё на свеце,
Толькі ты яму не перашкаджай.
Не перашкаджай глядзець на зоркі,
Нам яны пакажуць шлях няхай.
І сусвету тайныя задворкі,
Толькі ты ім не перашкаджай.
Не перашкаджай ля агню пагрэцца,
Яму згаснуць ноччу не давай.
Ён сагрэе душу нам і сэрца,
Толькі ты яму не перашкаджай.
Не перашкаджай наталіць смагу,
Піць ваду з крыніцы распачынай.
З-пад зямлі цячэ яна без страху,
З намі пі і ёй не перашкаджай.
Не перашкаджай пайсці ў вечнасць
Слухай, думай і сам вырашай.
Але ведай, за грахі сардэчна
Запрашаюць у пекла, а не ў рай.
Свидетельство о публикации №121012202675