Скруха

Ледзянячая холадам скруха
Просіць ціха: "Са мной пасядзі."
Размаўляе каротка і суха.
Паспрабуй толькі не дагадзі!

Не імкніся таіць свае слезы,
Што ідуць з дэпрэсіўных пакут.
Скруха - частка жыццёвае прозы,
Яна спрытна накіне хамут.

Скрухі голас, маркотны і злосны,
Скажа ўладна: "Сюды падыдзі!
Расчашы мае сівыя косы
І ў вочы мне паглядзі."

Скруха можа з’явіцца спантанна,
Можа доўга ахвяр пільнаваць.
Усё плануе яна ідэальна,
І наплыў яе цяжка стрываць.

Калі ў сэрцы разлад ды разруха,
І жыцце прыпыніла разгон,
Небяспечная, ліпкая скруха
Вельмі легка бярэ ўпалон.


Рецензии