Мае думкi
Каб пабачыць там свет новы.
Свае мары толькі думкай,
Ператворваю ў словы.
Хай ляцяць у свет далёкі!
Хай там шлях іх будзе чысты!
Толькі сонца і аблокі,
Іх сустрэнуць урачыста.
Ноччу дасць парады Месяц
І абнімуць моцна зоркі.
Накірункаў дадуць з дзесяць,
Ды бяспечна спусцяць з горкі
Прыпеў
Мае думкі, мае словы
Цяпер у небе назаўсёды.
Не патрэбны больш звароты,
Не патрэбны больш размовы.
Мае словы, мае песні
Вы даруйце, што не спеты.
Вы як шлейф маёй каметы,
След пакінеце нябесны.
Свидетельство о публикации №121012104837