Завiруха
Быццам прагны воўк–дазорнiк.
Загалосiць, потым глуха
Уздыхне, бы той гаротнiк.
Застракоча гул свавольны,
Па галiнках пройдзе трэскам.
Блудзiць люта ў нетрах чорных:
То ўзарвецца хваляй рэзкай,
То прыцiхне ўраз, пакорна...
Кружаць снежныя сумёты,
Засыпаюць наваколле.
Ядлавец стаiць замёрзлы
Сiратой у чыстым полi.
Затаiлiся вавёркi,
У дупле стракоча дзяцел.
Усе зоркi на засоўку –
Панства цемры ў роднай хаце.
Лес спявае густым басам,
Ды бывае, быццам мацi,
Песню цягне цяжкiм часам
Над калыскаю дзiцяцi.
Свидетельство о публикации №121011804266