На зiмнiм небе сiнi маладзiк...
На зімнім небе сіні маладзік,
Ці жоўты, ці ружовы, ці мо срэбны…
Я да яго даўно ужо прывык
І ведаю, што сёння мне патрэбна.
Душы маёй патрэбен маладзік –
Сягоння залаты, а заўтра срэбны.
Ён да маёй паэзіі прывык,
А ёй у небе маладзік патрэбны.
Расце душа, і маладзік расце.
І поўняцца святлом адбітым вершы.
Ён залатою ружай расцвіце
І з новым вершам павіншуе першы.
17. 01. 2021 г., 19. 01. 2024 г.
Свидетельство о публикации №121011708418