Жадай
Свет перайначу, узнаўлю
Былое ў памяці тваёй,
Такой сугучнаю з маёй.
Багацце, славу падару,
Суцешу ў цяжкую пару.
Дадам пяшчоты нудным дням
І яркіх фарбаў шэрым снам.
Адкрыю вокны для надзеі,
Прыму ўсе твае ідэі.
У госці радасць запрашу
І ўжо яе не адпушчу.
Што пажадаеш - усё зраблю.
Жадай! - адно цябе малю.
Свидетельство о публикации №121011501481