магнiты жыцця

А мы з табою два магніты,
Ды, к шчасцю, розных палюсоў!
Ўсе дні вясёлкамі спавіты,
Не назіраць каб бег часоў.

Шукаем мы, як перайначыць
Ці абмануць як долю-лёс,
І досьвед, што даў Бог, аддзячыць
У белай замеці бяроз.

Расцеле нам хай май кілімы
Пралесак, лотаці і сну,
Шчасліва каб перажылі мы
Кавід і стрэлі зноў вясну!

Да планаў і да мар вярнуцца,
Што страхам смерці не забіты
І няхай сэрцы шчыльна труцца,
Бо сэрцы- то жыцця магніты!


Рецензии