Жаданне
Пухнатасць чаканых снягоў.
Ліхтарыць з-за чорных галін —
Так штучна і так сапраўды.
Ціхі мой бераг,
Прытулак паблытаных слоў,
Зірні хоць на колькі хвілін
Праз тоўшчу застылай вады!
Бляск успрымання,
Дзея ў імгле небыцця.
Праўды няма на зямлі,
І пасуе за межамі зрок.
Паклон, развітанне.
Ці будзе ў п'есы працяг?
Сусвеце, мы проста былі.
Сусвеце, былі незнарок.
Сусвеце, навошта
Калядная зорка ў галлі?
І што мне ў чароўным святле?
Больш не зычу жаданні-гульню.
Сплацяцца кошты,
Зернейка згіне ў быллі.
Толькі крохкі масточак «але»:
Хтось мяне пажадаў.
Існую.
13.01.2020
Ф.
Свидетельство о публикации №121011303827