3 Ад веку у век

З чым мы прыходзім у гэты свет упершыню?
З бацькоўскімі наказамі на шчасце,
На лепшы лёс за іх, мо Бог нам дасці,
З надзеямі на мір, любоў і цішыню.

З чым у гэты свет выводзім мы сваіх дзяцей?
З тым што калісь бацькі наканавалі.
Ды не бягуць жыцця павольна хвалі.
І лёс нашчадкаў нас турбуе ўсё часцей.

Час,пэўна, зменіць выгляд скарбаў і высноў, -
Прайшло ў спрэчках не адзінае стагоддзе.
Але ад веку ў век жыве народзе
Імкненнем шчырым:зведаць шчасце і любоў.


Рецензии