Казка 7
Файны хлопец
Доўга ў хаце
Абібочыў на
Пячы.
Шчупака злавіў
Выпадкам,
Ён падмог хлапцу
Парадкам
У вачах цара
І каханкі
Падрасці.
..............
Хоць у казкі шмат
Фанатаў, у жыцці
Я не раю вам,
Спадарства,
Шчупака чакаць
У хаце на пячы.
P.S.: Гэты цыкл вершаў "Казкі для Спадарства" створаны для падлеткаў і дарослых, якія НЕ валодаюць беларускай мовай. Кожны верш апісвае вядомую казку. Паспрабуйце адгадаць казку! Маленькі бонус: вершы заканчваюцца "мараллю" ад мяне.
Свидетельство о публикации №121010900985