Божыя калядкi
Дзе ты, сонейка, скажы?
Да мяне хутчэй бяжы
Я ж на слодыч падкі
Ў божыя калядкі!
Прыхініся да мяне
Нават слоў не трэба,
Бо я ўбачу неба
У вачах тваіх на дне.
Як у той вясне.
Стынуць дрэвы за вакном,
Змерзлі ў небе зоры,
Месяц малады, бадзёры
Залівае серабром
Мой дзяцінства дом.
Срэбранай хваляю плыве
Святло на прысады.
Божыя каляды
Настальгія зноў заве,
Дзе душа жыве!
Свидетельство о публикации №121010800060
Виктор Цекунов 08.01.2021 12:22 Заявить о нарушении
Калі Бог дасць, то буду шчаслівы і надалей радаваць цябе маімі вершыкамі!
Твой Стась
Станислав Шастак 08.01.2021 13:42 Заявить о нарушении