Казка 6

"Казка пра «аддачу»"

Кветкі ўзімку
Можа лёгка
У лесе
Хтосьці адшукаць,
А другія
У тым жа месцы
Стануць 
Сварку пачынаць.
Хтосьці будзе
У карэце
З лесу важна 
Выязджаць,
Пакуль іншыя
У злосці 
Побач
Лаяць і скакаць.
У чым справа?
Дзе падвох?
Чаму дзеліць 
Крыва Бог?
Вельмі лёгкі
Тут адказ:
Як мы ставімся
Да свету,
Так свет
Ставіцца
Да нас.

.........
Праўду кажуць 
У народзе:
Жыць - не поле 
Перайсці.
Так што думайце,
Спадарства, 
Пра аддачу
У жыцці.


P.S.: Гэты цыкл вершаў "Казкі для Спадарства" створаны для падлеткаў і дарослых, якія НЕ валодаюць беларускай мовай. Кожны верш апісвае вядомую казку. Паспрабуйце адгадаць казку! Маленькі бонус: вершы заканчваюцца "мараллю" ад мяне.


Рецензии
"Двенадцать месяцев".
Красивая сказка. И фильм, и мультфильм очень хорошо сняты))
С улыбкой, Ирина)

Ирина Зверкова   08.02.2021 20:47     Заявить о нарушении
И цветочки красивые. :)

Ивета Витко   08.02.2021 21:02   Заявить о нарушении