Казка 5
Тры браты
Зыходзяць
З хаты,
Бацьку каб
Дапамагчы
І чароўны,
Спелы яблык
На чужыне
Дзесьці знайсці...
У галоўнага героя
Справы ладна
Так пайшлі,
Бо з шыкоўным
Шэрым воўкам
Яго казкі
Ненарокам
Сцежкі вузкія
Звялі.
Нават смерці
Не дабрацца,
Да героя,
Як ў сябрах
У яго ваўчара
Шэры,
Што на ўсіх
Нагоніць страх.
Стоп! Даволі
Сумнявацца
У сюжэта
Віражах!
Вы гатовы
Здагадацца:
Што за казка
Аб сябрах?
.........
Казка казкаю,
Спадарства,
А ў жыцці
Побач з шэрымі
Ваўкамі
Часта сорамна
Ісці.
P.S.: Гэты цыкл вершаў "Казкі для Спадарства" створаны для падлеткаў і дарослых, якія НЕ валодаюць беларускай мовай. Кожны верш апісвае вядомую казку. Паспрабуйце адгадаць казку! Маленькі бонус: вершы заканчваюцца "мараллю" ад мяне.
Свидетельство о публикации №121010700455