Сляпая любоу
Хачу змыць сваю журбу.
Для сваёй дачкi i сына
Я наклiкала бяду.
Гадавада iх у шчасцi
Па лякалах па сваiх.
Зберагала ад напасцi,
Вырашала за траiх.
Не пазнала тады ў раннi,
Што закрыла iх у клець.
Што жыцця выпрабаваннi,
Сам павiнен кожны мець.
Мне б паслухаць iх рашэннi.
Падказаць дзе, што не так.
Я ж адразу, без сумнення –
За спiной жыццёвы шлях.
Свет мяняецца, як рэчка,
Не знайсцi былой вады.
Зразумець яго, дарэчы,
Не дазволiлi гады.
Адпусцiла iх сляпымi
На стыхiю, у прастор.
Я рукамi iм сваiмi
Засланiла шлях да зор.
Свидетельство о публикации №121010702980