Казка 4

"Казка пра безнадзейнасць"

Б’ецца Муха ў павуціне
Без надзеі на жыцце.
Тае моц. Адно імгненне.
Вось і ўсё.
Павук цягнецца да Мухі.
Наступае час расплат.
Вывярае позы, рухі.
Ён жа - кат. 
Мухе гібель усе прарочаць,
Злобна зыркае Тыран.
Час ідзе. Ты дзе, Збавіцель?
Не сапсуй фінал.

..............
Казка-казкаю, спадарства,
А ў жыцці…
Трэба думаць галавою.
За Тыранам 
Не ісці…


P.S.: Гэты цыкл вершаў "Казкі для Спадарства" створаны для падлеткаў і дарослых, якія НЕ валодаюць беларускай мовай. Кожны верш апісвае вядомую казку. Паспрабуйце адгадаць казку! Маленькі бонус: вершы заканчваюцца "мараллю" ад мяне.


Рецензии
Думаю,Цокотуха.

Олег Тупицкий   16.02.2021 19:24     Заявить о нарушении
Яна самая.

Ивета Витко   16.02.2021 19:42   Заявить о нарушении