Спадзяванне

Сястра мая! Як цяжка без цябе
Глядзець на свет, яго адлічваць крокі
І ўспамінаць дзень светлы, сінявокі,
І срэбра коцікаў ажыўшых на вярбе!

Чытаць мне невыносна цяжка, верыш ты,
Што там у вас людзей зноў засудзлі
За тое, што са сцягамі хадзілі,
За бел-чырвона-белы сцяг святы!

Але павер мне  і наш прыйдзе час!
Наш сцяг святы зноў залунае ў небе,
Бо думалі не толькі мы аб хлебе
Выходзячы з пратэстамі штораз!

Сястра мая! Хоць  цяжка без цябе
Падлічваць дні да нашае сустрэчы
Дзе будзе і штандар святы дарэчы,
Што нас з’яднаў у цяжкай барацьбе!


Рецензии