Цi лёгка быць паэтам?
Ці лёгка быць паэтам,
У храме мару мець?
Лунаць душой над светам,
Каб свет той зразумець?
Крычаць маўкліва сэрцам,
Гнаць холад з кута ў кут?
Над вогнішчам пагрэцца
Ад попела пакут?
Крадком між строф паэмы
Нашэптваць пра любоў?
Крапіць радком без тэмы
Круг шэрых дзён і слоў?
Рыпіць жыццё паэта
На кончыку пяра,
Каб быць Святлом сагрэтым
На злосць зямным вятрам.
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2013/11/15/1895
Свидетельство о публикации №121010406933