Паклiкай

Я ціхенька дзверы ізноў адчыніў,
І твой пацалунак мяне апаліў.
Давай гэтай ноччу спякоты дадзім!
Пачнем, як заўсёды, а там паглядзім.

Ты толькі мяне памані.
Як моцна кахаеш, змані.
А хочаш, затым пакарай,
Але паклікай у гэты рай.

Паклікай мяне ў свой рай!
Паклікай мяне ў свой рай!
Паклікай мяне ў свой рай!

Ты ўжо без сукенкі, і трусікі зноў
Спаўзаюць па сцёгнах. Кіпіць мая кроў.
Тану і не выплыць з тваіх мне вачэй.
Расцёгнуты станік, здымайся хутчэй!

Ты толькі мяне памані.
Як моцна кахаеш, змані.
А хочаш, затым пакарай,
Але паклікай у гэты рай.

Паклікай мяне ў свой рай!
Паклікай мяне ў свой рай!
Паклікай мяне ў свой рай!

Маўчаць нават зоры: не бачаць яны,
Як лашчыць мне спіну бізун скураны.
Ніхто і нікому не скажа пра нас.
Няхай жа раздушыць мяне твой абцас!

Ты толькі мяне памані.
Як моцна кахаеш, змані.
А хочаш, затым пакарай,
Але паклікай у гэты рай.

Паклікай мяне ў свой рай!
Паклікай мяне ў свой рай!
Паклікай мяне ў свой рай!

3.01.2021


Рецензии