Першы снег
Закрыў траву, быльнёг,
Зноў ажывіў дзіцячы смех
І нарабіў дарог.
Злятаюць санкі ўніз з гары,
Зьвініць дзіцячы смех.
Яны ўжо з ранняе пары
Шукаюць тут уцех.
Хто з горкі ўніз стралой ляціць,
Хтось лепіць снегавік
Заўзята гэтак, што карціць
Нырнуць у іхні крык.
З разгону занырнуць у дні,
Прайшоўшыя даўно,
Дзе вачэй зыркіх прамяні
П’янілі, як віно!
Страсаюць дрэвы сіні іней
На мару-мрою,
Дзе я на памяці карціне
Стаю з табою!
Свидетельство о публикации №121010309383