Споведзь
І малітваю жывой, узнёслай,
Ды аркуш пацёрты разгарну,
Спісаны алоўкам майго лёсу.
Прачытаю лепшыя радкі:
Забыццё няхай развеюць хмараў.
Лёс мне выпаў зменлівы такі,
Хоць сатканы ён з прывабных мараў.
І хоць часам чорным быў уток,
Ды ў чырвоным колеры аснова.
Усё размотваў лёс жыцця клубок,
Але ж надаваў мне сілы новай.
І цяпер, як шмат гадоў назад,
Ва Ўсявышняга я міласць веру.
Калі зноў пачнецца зорапад,
То ад шчасця не закрыю дзверы.
Свидетельство о публикации №121010302949