Чаропка
ля ног Тваіх схіляецца ў літАнні:
"Амый мяне, Гасподзь, як брудны посуд,
не годны для Твайго выкарыстання!
Ды толькі не трымай, як мёртвых Цэрбер!
Пастаў у лёсе коску, а не кропку.
Хай буду я й не золатам, не срэбрам,
а глінаю — ачышчанай чаропкай.
Ты мне ў яе даруй святую брагу —
з рукі Сваёй жывільную вадзіцу.
Мо некаму, зняможанаму смагай,
нагбом з яе прызначана напіцца
Тваёй Любві, што з трэптам захавана,
бы з горняга струменьчыка, празрыстай...
Яна адна амые ўсё заганы!
І будзе ўсё асвечанае чыста!"
Свидетельство о публикации №121010200559
Поздравляю, друже!
З павагой! З цеплынёй ад усяго сэрца!
Виктор.
Виктор Герцвольф 12.02.2021 00:16 Заявить о нарушении