Застанецца
Снег малады іскрыцца,
Сосен вяршынь кранаецца
Рудае сонца быццам.
Вее зімовай свежасцю,
Злёгку слязяцца вочы,
Побач, па белай снежнасці
Студзень імкліва крочыць.
Без мітусні і панікі
Ліст каляндар пакіне,
Сыпле пад ногі шарыкі
Закасцянелы іней.
Хай назаўжды застАнецца,
Тая жыве хвіліна,
Дзе мы калісці раніцай
Марылі так наіўна.
Свидетельство о публикации №121010203531