Пасталею, памякчэю
Буду пухкаць люлькай у вусы,
На багатай ажанюся,
Ды, дальбог, разбагацею.
Буду з ей заводзіць жарты,
Апранацца, як хлапчына.
Хіба кепскі я мужчына,
Ды ці я таго не варты?
Калі грошай будзе досыць
Куплю “Вольво” у салоне,
Хай яна тады пастогне,
Што я голы, што я босы.
Свидетельство о публикации №121010202046