Да анёла
Навучы палётам у снах.
Адчыні ў казку дзверы,
Забяры агідны страх.
У свабодным летуценні
З ветрам поруч, бы сябры,
Накіруюся ў забвенне:
Мары вызваліць з турмы.
Прыгадаю усё былое,
Што змянілася, зышло,
І натхнення прадчуванне
Я вярну ў сваё жыццё.
P.S: З Новым 2021 годам!
Свидетельство о публикации №120123107317