Жадаю Вам
Усяго таго, што хочацца жадаць.
Каб выпаў снег, каб зноў к яму прыпасці
І не рухома час-другі ляжаць.
Дзіцячы сон- але не для забавы,
Спяшаюся за ёлкай у лясок.
А дождж імжыць- такія нашы справы
І там сушэй, дзе вышай беражок.
А ёлка пахне нібы ў полі сена,
І вільгаці наўкол- хоць адбаўляй.
Мы спадзяёмся- будуць перамены,
Вось-вось зіма і ў наш дакрочыць край.
І скажа нехта злёзшы ціха з печы,
Ўтаропіўшы свой позірк у сняжок.
"Цябе чакаў і ты прыйшоў, дарэчы,
Накіну дай на плечы кажушок.
Ну вось і ты: халодны і гарачы,
І хараство змяніўшае абрыс.
Прыйшоў як радасць-усё пераіначыў,
І ціха падаў аж да ранку ўніз".
Рука трымае белы шар як цуда,
І ўжо цячэ вада з яго ў рукаў.
Дзесятак сёмы дзед мяняе мудра,
А снег сустрэўшы- слезы не стрымаў.
Што цяжка жыць- адна аб тым гаворка,
І пандэмія- нібы стрэл з ружжа.
І колькі нашых пазірае зорка,
На нас жывых, з магільнага крыжа.
Але ўжо новы год як немаўляці,
Свой першы робіць па абшары крок.
І шэпчуць зноў услед нам нашы маці:
"Хай будзе добра ўсё ў цябе сынок!".
Свидетельство о публикации №120123106890