Першыя днi пратэсту

Як толькі ЦВК даў вынік элекцыйны,
Дзе Лукашэнка "элегантна" перамог,
Народ паўстаў, бо больш цярпець не мог
Падман такі нахабны афіцыйны.
А, дзякуючы дасягненням інтэрнэту,
Айцішнікі з’явілі подласць сьвету.
  
Як ручайкі вясной бягуць у рэку
Так і людзей натоўпы пацяклі
Па вуліцах з пратэстам, бо былі
Абураны нахабствам! Чалавеку,
Які на першы погляд памяркоўны,
Плявок у твар - ён аплявусе роўны!

Народ патрабаваў ад выбаркама
Перападлік правесьці галасоў
І яго вынік аб’явіць наноў,
Бо з сеціва ўжо кожны ведаў прама,
Што Ціханоўская Святлана атрымала
Адсоткаў 80 і пераможцай стала.

Ды Лукашэнка на пратэст народны
Паслаў АМАП, ГУБОПІК і АЛМАЗ,
Крывёю каб заліць гнеў вуліцы за раз,
Бо ён для яго ўлады стаў за шкодны.
На мірных пратэстоўцаў паляванне
Спецназ  праводзіў усю ноч да рання.

"Праваахоўнікі" раз’юшана хапалі мінакоў
І пратэстоўцаў з гвалтам без разбору,
За іх жа арышт паднімаўся ўгору
Памер іх прэмій. Зграямі ваўкоў
Яны людзей збівалі ў турмах "па законе",
Хоць прысягалі ўсе служыць іх абароне!

Сам прэзідэнт аддаў загад спецназу
Пратэсты у зародку задушыць!
Бо калі той вулкан не патушыць,
То шлях да волі выбух дасць адразу.
Тады глядзі што й Боінг не ўратуе,
Народ жа помніць хто яго катуе!

У ранку да таго ж з’явіўся акурат
І інтэрнэт, што з вечара  прапаў заблакаваны
І ў ім у стрыме выкладалі раны,
Збіццё паўстанцаў, выбухі гранат.
Як Тарайкоўскага забілі, кат прызнаўся,
Што ён "нахальна" сіл АЛМАЗу не збаяўся!

На дзень наступны8 Мінск быў на нагах,
Па ходніках плылі людзей калёны,
Там мірна плыў дзяржаўны сцяг зялёны
А побач з ім і бел-чырвона-белы сцяг!
То шэсце мірнае - акт сталасці і згоды-
Стварала нацыю на шляху да свабоды!

Прыйшла нядзеля, ды пратэст не спаў:
Уздоўж вуліц ланцугі дзяўчат паўсталі,
Бела-чырвона-белых ружаў хвалі
Дзень жнівеньскі з надзяю вітаў.
Правіцель і спецназ адчулі зноў трывогу,
Бо кветкі ў руках - дарога к дыялогу!

Але дарэмна! "Нехта" ў телеграм- канале
Прынёс праз сеціва рэальны ход падзей,
Сілавікі зьбівалі як людзей
І ў аўтазакі дзяўчат жорстка "пакавалі"
ІЧУ-Акрэсціна- канец быў іх дарогі,
Па катаваннях - візіт хуткай дапамогі.


Рецензии